З мэтай папулярызацыі беларускай кнігі, выхавання павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў 21 лютага 2018 года ў бібліятэцы прайшла гадзіна беларускай мовы “Мова народа – яго святыня», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.
Разам з бiблiятэкарам i выхавальнiкамi вучнi ўзгадалі гістарычны шлях беларускай мовы, чыталі вершы класікаў беларускай літаратуры.
Рабяты выказалi думку, што не трэба баяцца размаўляць на беларускай мове, нават калi яна ў нашых вуснах i недасканалая; цанiць родную мову як сродак зносiн i сродак нацыянальнай культуры.
Была падрыхтавана літаратурная выстава «У родным слове – цэлы свет». Мерапрыемства суправаджалася вiдэапрэзентацыяй, музычнымi застаўкамi.