29 лiстапада 2017 года у бiблiятэцы каледжа адбылося мерапрыемства, прысвечанае 135- годдзю з дня нарадження Я.Коласа «Дум уладар-мудры, зямны, незабыўны». Разам з выкладчыкам i бібліятэкарам навучэнцы адправілiся ў цікавае вiртуальнае падарожжа па старонках жыцця i творчасцi Я.Коласа. У бiблiятэцы была арганiзавана тэматычная кнiжная выстава «Колас, якi глядзiць на нас: вобраз паэта ў творах мастацтва».
Мерапрыемства суправаджалася электроннай слайд-прэзентацыяй. Навучэнцы актыўна прынялi удзел у iнтэрактыўнай гульне “ Гонар беларускай лiтаратуры”, чыталi вершы, слухалi песні на словы Я.Коласа. Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы прадэманстравалi свае малюнкi.