
21-24 лютага 2017 года ў межах міжнароднага Дня роднай мовы было праведзена цэлае кола мерапрыемстваў.
Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены аформленыя стэнды з выставай малюнкаў, прысвечаных Дню роднай мовы, а таксама афарызмы славутых мастакоў слова пра родную мову. Акрамя таго, навучэнцы змаглі ўбачыць відэаролікі пра прыгажосць гучання роднай мовы.
Для навучэнцаў вучэбнай групы №17 была праведзена інфармацыйная гадзіна ў форме вуснага часопісу “Сэрцам роднага слова краніся”. Рабяты атрымалі шмат карыснай і цікавай інфармацыі з гісторыі свята, а таксама ўдзельнічалі ў конкурсах “Падумай і адкажы”, “Прыказкі і прымаўкі”, “Паспрабуй перакладзі”.