ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ І НАВУЧЭНЦЫ!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Гэтае свята сімвалізуе мужнасць, стойкасць і патрыятызм беларускага народа.
Ведаем, наколькі важныя ў чалавеку такія якасці, як сіла і вынослівасць, падтрымка і ўзаемавыручка. Яны неабходныя ў паўсядзённым, мірным жыцці, дапамагаючы пераадольваць цяжкасці і дабівацца поспеху, быць моцнай апорай і абаронцам для родных і блізкіх. Упэўнены, што цяперашняя моладзь стане годным пераемнікам сваіх бацькоў і дзедаў у справе служэння нашай краіне і беларускаму народу. Жадаем моцнага здароўя, міру і дабрабыту.