
Вечар-памяць, прысвечаны 30-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС, адбыўся 23.03.2016г. у інтэрнаце №1 політэхнічнага калледжа. Мерапрыемства ўяўляла сабою літаратурна-інфармацыйна-тэатралізаваную кампазіцыю.
Навучэнцы даведаліся пра гісторыю горада Чарнобыля, пра будаўніцтва АЭС, пра прычыны аварыі і яе ліквідацыю, гераізм пажарнікаў, пра забруджанныя тэрыторыі. Прагучалі вершы М.Мятліцкай, А. Зэкава, Л.Глушко і іншых аўтараў у выкананні навучэнцаў, урывак з паэмы “зона” С.Законнікава і верш П.Прыходзькі “Двое з адной зоны” былі інсцыніраваны. Зацікавіла рабят і выстава кніг на тэму экалогіі, пра развіцце энергетыкі, Чарнобыль, асабліва “Чарнобыльская малітва С.Алексеевіч і зборнік сачыненняў школьнікаў “След горнага ветру”, урывкі з названных апошніх твораў прагучалі на вечары. У заключэнні вечара Штык Арцем выканаў рэп на тэму Чарнобыля. Словы напісаў былы вупускнік каледжа.
30 год прайшло пася выбуху на Чарнобыльскай АЭС, далекі час для сучаснай моладзі. Але абыякавых на вечары не было. Маладыя людзі выказваліся, што трэба не дапускаць халатнасці у любой справе, старанна авалодваць прафесіяй, быць міласэрнымі адзін да аднаго, каб не паўтарыўся Чарнобыль, бо любая аварыя, н толькі тэхнічная, а яшчэ і маральная, аварыя нашага сумлення.

