Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет.
Якуб Колас
Немагчыма развівацца далей, калі не будзеш ведаць мінулае, гісторыю і культуру свайго народа, радзімы. Не можа квітнець грамадства без разумення велічы культуры.
Менавіта пагэтаму ў нашай краіне надаецца вялікая ўвага таму, каб маладое пакаленне адкрывала для сябе здабыткі культуры і старалася захаваць іх.
З гэтай нагоды ў бібліятэцы каледжа 4 верасня навучэнцы групы Э-8 прынялі ўдзел у мерапрыемстве “З вытокаў роднай мовы”.
Падчас мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята Дня беларускага пісьменства, пагаварылі аб культурнай спадчыне беларускага народа.
Пасля мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з матэрыяламі выставы на генацыдзе "памяць і боль Беларускай зямлі".
Яны змаглі больш выразна ўсвядоміць трагедыю беларускага народа падчас Вялікай патрыятычнай вайны і зразумець, што гэта ніколі не павінна паўтарацца.