Роднае слова – гэта першая крыніца,
праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет.
Якуб Колас
Немагчыма развівацца далей, калі не будзеш ведаць мінулае, гісторыю і культуру свайго народа, радзімы. Не можа квітнець грамадства без разумення велічы культуры. Менавіта пагэтаму ў нашай краіне надаецца вялікая ўвага таму, каб маладое пакаленне адкрывала для сябе здабыткі культуры і старалася захаваць іх.
У інтэрнаце каледжа трэцяга верасня была праведзена тэматычная вечарына на тэму: “З вытокаў роднай мовы”, прысвечаная Дню беларускага пісьменства. Навучэнцы азнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята Дня беларускага пісьменства, з культурнай спадчынай беларускага народа, з жыццём і дзейнасцю выдатных дзеячаў беларускай культуры: Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Кірылы Тураўскага і Сімяона Полацкага.