21 лютага 2023 года ў Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы навучэнцы каледжа і супрацоўнікі прынялі ўдзел у конкурсе "Чытайка".
Арганізатарам незвычайнага спаборніцтва выступіла Наталля Кандрашук – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік літаратурнага клуба “ПаэтыКо”, які працуе пры бібліятэцы. Шаснаццаць канкурсантаў без падрыхтоўкі чыталі тэксты, якія выцягвалі, як экзаменацыйныя білеты. Конкурс складаўся з двух тураў: паэзія і проза. Адметнасць мерапрыемства ў тым, што ўсе прапанаваныя для канкурсантаў тэксты належалі пяру кобрынскіх аўтараў. Гэта вершы Наталлі Кандрашук, Надзеі Момлік, Марыны Міхалюк, Зінаіды Навасад, Алены Котавай, Жанны Елізаравай, Валянціны Пігас, Ніны Пучык і проза члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатоля Брытуна, які некалі вучыўся ў Верхалесскай школе. Мужна адстойвалі гонар каледжа Астаніна Любоў Аркадзьўна, Чэрапанава Валерыя, Балаболіна Валерыя, Браднікоўскі Лявонцій, Яблонская Крыстына, Букач Марыя, Гардзіеўскі Данііл, Горбач Аляксандр, Хадыніцкая Вераніка.
Паліну Семянчук віншуем з пачэснай узнагародай - Дыпломам 3 ступені.