16 верасня 2022 года навучэнцы груп №55 і О-29 прынялі ўдзел у рэспубліканскім дыктанце, прымеркаваным да Дня народнага адзінства.
Дыктант мае на мэце прыцягненне ўвагі грамадскасці да святкавання Дня народнага адзінства, выхаванне ў моладзі паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы.