Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры

Обычная версия

Да Міжнароднага дня роднай мовы  Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзілі “Купалаўскі дыктант”.

Навучэнцы груп №44 і №35 далучыліся да рэспубліканскай акцыі, напісаўшы дыктант 21 лютага. Гісторыя мовы непарыўна звязана з гісторыяй народа, які гаворыць на ёй. І калі ў вачах адлюстроўваецца душа, то ў мове адлюстроўваецца грамадства. Не засталіся абыякавымі і работнікі каледжа, якія таксама прынялі ўдзел у напісанні “Купалаўскага дыктанта” 22 лютага. Дарослыя, якія закончылі школу хто больш за 10 год назад, а хто - амаль паўстагоддзя таму, адчулі сябе ў ролі навучэнцаў, паспрабавалі свае сілы ў валоданні нормамі беларускага правапісу і сінтаксісу. Акцыя праводзілася ў межах святкавання 140-годдзя з дня нараджэння першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.