Меню

Полезные ресурсы
prezident
ripo
Главное управление по образованию
ОУМЦ
О портале рейтинговой оценки
ppp 300x0
помогут
Институт
banner-bstu
banner-abi
lib
banner-pravo
dps
logo-raschet3

Командирчик Юрий

Выпускник 1986г.

 Кобринского СПТУ №105 НХП

Командирчик

Камандзiрчык Юрый Iванавiч нарадзiуся 23 красавiка 1961 г.

Нарачанскага разьбяра Юрася Камандзірчыка многія ведаюць па яго адмысловых працах. На іх стаіць подпіс майстра: "Зрабіў Юрась".

 ...Далёкі 1961 год. Красавік. Савецкія людзі святкуюць першы палёт чалавека ў космас. У кожным горадзе і вёсцы, ды што там, у кожнай сям'і гавораць пра слаўнага касманаўта Юрыя Гагарына...

 А ў невялікай беларускай вёсачцы Спарыжжа, што на Брагіншчыне, у сям'і Камандзірчыкаў сваё свята: пасля дзвюх дачок і сына нарадзіўся яшчэ адзін хлопчык. Назвалі яго Юрасём (дарэчы — так ён просіць называць сябе і сёння). У гонар таго, аб кім гаварыў тады ўвесь свет — Юрыя Аляксеевіча Гагарына.

 Камандзірчык-старэйшы плёў кошыкі з лазы, Юрасёва мама працавала на пошце. Часта тата браў з сабой малодшага сына на рыбалку, вучыў вудзіць. Помніць і сёння майстар маляўнічыя берагі Брагінкі, яе спакойную і чыстую ваду, моманты дзіцячай радасці, калі выцягваў рыбу і хваліўся тату ўловам.

 У школе зімой на ўроках працы Юрась з сябрамі рабіў шпакоўні. Вясною развешвалі іх у школьным садзе і назіралі, як птушкі займалі сабе кватэры. Праз колькі дзясяткаў гадоў гэтыя ўспаміны ўвасобяцца ў кампазіцыі "Шпакі прыляцелі", якая сёння месціцца ў Мядзеле на беразе возера Мястра.

 Пасля школы Юрась вучыўся на будаўніка ў Мінску. Потым працаваў Варонежы. Там пасябраваў з азербайджанцам Ніфталі, які выразаў гравюры на фанеры. Гэтаму жыхар сонечнай краіны навучыў і беларускага сябра. Першай самастойнай працай Юрася стала гравюра "Дэльфіны", якая пазней была падаравана аднаму з прыяцеляў.

 Напэўна, менавіта тады, у Варонежы, майстар зразумеў, чым будзе займацца ўсё астатняе жыццё. Разьбой па дрэве...

 У войску (Светлагорск 1979-1981) Юрась пасябраваў з разьбяром Васілём Лявіцкім з Львоўшчыны. Украінец працаваў віртуозна, мог з дрэва выразаць арлоў і іншых птушак. Шмат што па разьбярстве пераняў ад яго наш майстар.

 Пазней з 1984 года па 1986 год вучыўся ў Кобрынскім мастацкім вучылішчы. Усяму, што зараз умее, са слоў майстра, навучылі кобрынскія выкладчыкі.

 Затым хлопец нядоўга працаваў у калгасе на Пастаўшчыне. Адтуль пераехаў у Мазыр, дзе працаваў выдатны народны майстар Мікалай Мікітавіч Пушкар. Асноўны акцэнт Пушкар рабіў на традыцыйных беларускіх матывах, гісторыі і побыце беларусаў. З той пары, як Юрась пазнаёміўся з працамі майстра, беларускасць цікавіць і яго самога.

 ...1986 год. Чарнобыльская бяда. Людзі з'язджаюць з Гомельшчыны. Юрась з сям'ёй — таксама. Прытуліў іх курортны пасёлак Нарач. Там разьбяр уладкоўваецца сталяром.

  Цікаўны госць Нарачанскага краю абавязкова заўважыць, што на галоўным беларускім курорце сустракаецца багата драўляных скульптур. Нямала іх у цэнтры курортнага пасёлка Нарач, а многія здраўніцы лічаць за гонар устанавіць хаця б знак пры ўездзе на сваю тэрыторыю, а то і прыгожы куток для адпачынку з выразанымі з дрэва скульптурамі і лавамі. Большасць з гэтых работ аўтарства мясцовага майстра Юрася Камандзірчыка.

 - Дрэва - своеасаблівы матэрыял, - разважае Юрась. - Паўтораў тут быць не можа, адрэзаў - ужо не прыклеіш. Таму кожная работа - непаўторная, аўтарская. Да таго ж, дрэва грэе душу і сэрца. З ім прыемна працаваць: гэта не “мёртвы” бетон. У дрэве скульптура ажывае, і ад яе вее цяплом.

 На пытанне што самае цяжкае ў рабоце? Майстар адказвае:

 - Знайсці ідэю і вобраз. Знайшоў - лічы, палова працы зроблена.

 Вобразы тыя па-рознаму прыходзяць. Некалькі год таму афармляў куток адпачынку на беразе Нарачы. Адну з скульптур майстар хацеў зрабіць па матывах нарачанскіх паданняў. Неяк жыхар курортнага пасёлка Міхаіл Трафімавіч Чарняўскі прынёс яму зборнік вершаў Максіма Танка. Паэма «Ля вогнішч начлежных» аказалася тое, што трэба: яе галоўная гераіня Галіна стала тым вобразам, які творца шукаў.

 Згодна з версіяй, ад няшчаснага кахання ў дзяўчыны Галіны з рук выпала люстэрка і разбілася на шмат частак, якія ператварыліся ў азёры Нарач, Мястра, Баторына. Гэтая скульптура зараз упрыгожвае тэрыторыю санаторыя "Нарач". Дарэчы, там жа былі і "Рыбак з сомам", і "Рыбак з вёсламі", копіі якіх зараз знаходзяцца ў Санкт-Пецярбургу

 — Аднойчы адпачывалі ў санаторыі расіяне. Убачылі майго "Рыбака з вёсламі", і ён ім вельмі спадабаўся. Спадабаўся таму, што госць — сам рыбак. Яму, як і майму рыбаку, часта ў рыбалцы не шанцуе: то хвалі на Неўскім заліве высокія, то вецер магутны дзьме. Карацей, заказалі копію і забралі з сабой у Піцер, — расказвае разьбяр. — Туды адправілася і лава, на якой выразаны словы "ўся сямейка ўмесце, дык і душа на месцы". Заказчыкі — вялікая сям'я, у якой пяцёра дзяцей. Расіяне прасілі Юрыя, каб надпіс быў абавязкова на беларускай мове, так бы мовіць, каб не забываць Беларусь.

 Ёсць яго працы ў Рызе. Туды паехаў "Касалапы", які сядзіць на дрэве і сустракае гасцей.

 А вось месца для адпачынку “Беларускі куток”, што ў санаторыі “Белая Русь”. На яго стварэнне натхнілі прыказкі.

 - Прыкладам, пад словамі “Дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся” “пасяліў” баброў, - тлумачыць майстар. - Бо яны далёка ад сваіх хатак не адыходзяць.

 Дзеліцца Юрась, што для плённай працы не толькі ўмелыя ды спрытныя рукі патрэбны, яшчэ, як паветра, неабходна натхненне.

 - Калі яго няма, то можна таптацца дзень, другі - і нічога не атрымаецца. А можна за хвіліны зрабіць тое, што некалькі дзён шукаў.

 Упрыгожваюць творы майстра і ўезд у санаторый "Журавушка". Там стаіць выразаны з дрэва "Дзед з жоравам". Той, хто яго ўбачыць, адразу зразумее, адкуль пайшла назва здраўніцы.

 Уражвае перш за ўсё памер яго ра­бот, таму многія звярталіся да Юрася часцей за ўсё з пытаннем, дзе ён знаходзіць такія тоўстыя дрэвы, а ён мудра адказваў:

 — Дрэва знайсці няцяжка, цяжка знайсці розум. Ведаеце, пад ляжачы камень і вада не цячэ.

 У 2011 Юрый працаваў над творамі "Шпакі прыляцелі" і "Рыбак з сомам", якія можна пабачыць у Мядзеле. На скульптуру "Дзед з сомам" Юрыя натхніў здымак 1968 года, на якім зняты рыбак з Мядзела Клімовіч, які вылавіў на возеры Нарач сома даўжынёй два з паловай метры. Вось і захацелася гэтай скульптурай нагадаць людзям, што некалі вадзіліся ў нашых азёрах такія рыбіны. Той, хто бачыў зробленыя Юрасём скульптуры, заўважыць адметнасць устаноўленай у Мядзеле: яна размалявана ў розныя колеры.

 —Раней свае працы фарбаваў у адзін тон, — тлумачыць ён. — Падказалі, што лепей будзе размаляваць у розныя колеры. Упершыню зрабіў так. І, здаецца, жывейшай, весялейшай выглядаць стала. Дарэчы, з гэтай скульптурай маглі пазнаёміцца наведвальнікі “Дажынак-2011 у Маладзечне. З яе дапамогай Юрась дэманстраваў гасцям рэспубліканскага фестывалю-кірмашу, як робіцца фігура з дрэва. Твор прыйшоуся  даспадобы мядзяльчанам. на ўзбярэжжы возера дабавілася аб’ектаў, з якімі можна сфатаграфавацца. У 2012 г. разьбяр закончыў працу над уязным знакам у Мядзел.

 — На свяце рыбы старшыня Мядзельскага райвыканкама Аляксандр Іванавіч Даніленка прапанаваў мне распрацаваць уязны знак у Мядзел і такі, каб у ім былі адлюстраваны гісторыя і побыт людзей азёрнага краю.

 Юрась не раз праязджаў каля месца, дзе затым павінен быў узнікнуць знак. Спыняўся. Стаяў, думаў, нічога канкрэтнага ў галаву не лезла. І вось аднойчы, калі майстар чарговы раз праязджаў каля месца — "бац!" — азарэнне: цэлая карціна знака ў галаве намалявалася за адну секунду. Усе часцінкі мазаікі склаліся ў адно цэлае. Там жа майстар накідаў эскіз, паказаў кіраўніцтву раёна. Ідэя была ўхвалена, і разьбяр узяўся за працу.

 Неўзабаве збоку курортнага пасёлка Нарач з'явілася цуда-кампазіцыя. Увышыню — 5,7, удаўжыню — 5 метраў, дыяметр дубовай асновы — 80 сантыметраў. Матэрыял: ясень і дуб.

 На кампазіцыі ўвасобіліся: гісторыя ў гербе Мядзела — замак, які сімвалізуе былую веліч горада, дата першай згадкі пра яго — 1324, і нарачанскі рыбак на чоўне з ветразем. У невад да яго трапілі традыцыйныя віды рыб, якія водзяцца ў азёрах нарачанскага краю: акунь, ёрш, шчупак, краснапёрка, сіг, сом, рапушка і, вядома, цар Нарачы — вугор.

 Спачатку Юрась хацеў абысціся адным шчупаком. Але, паглядзеўшы, як невад гарманіруе з блакітным небам, якое нібы возера, дапаўняе агульную карціну кампазіцыі, вырашыў напоўніць снасці рыбай. Зараз жа галоўнае, каб людзі не толькі здзіўляліся, але і беражліва аднесліся да твора. Каб гэты дзівосны знак доўга-доўга вітаў гасцей горада і сустракаў мядзяльчан з далёкай дарогі. Ён таго варты.

 Творыць сваё хараство Юрась на лецішчы, у дзесяці кіламетрах ад возера. Яго памочнікі — бенза- і электрапіла, даводзіць твор да "таварнага" выгляду стамескамі. Даўно адмовіўся ад сякеры, якой можна "параніць" скульптуру, таму яны ў яго і паржавелі.

 Ведае Юрась, што рабіць, каб скульптура прастаяла даўжэй: яна не павінна датыкацца да зямлі, каб паветра гуляла пад скульптурай. Па магчымасці над ёй павінен быць дэкаратыўны дах ад дажджу; не забываць насычаць спецыяльнымі антысептычнымі "касторкамі".

 — Я буду выразаць, пакуль рукі трымаюць інструмент. А жадання займацца любімай справай, упэўнены, хопіць на ўсё жыццё! — падкрэслiвае Юрась.

 Юрась — з такіх, хто добра ведае гісторыю краіны. Ён беспамылкова называе стагоддзе заснавання сваёй малой радзімы, цікава расказвае пра Вялікае Княства і ведае нямала пра многія падзеі мінуўшчыны краіны. Размаўляе, што рэдкасць сёння, на мове продкаў — беларускай. Усе надпісы на працах піша на ёй жа. Нярэдкі госць у сельскай бібліятэцы, дзе вышуквае цікавыя беларускія прымаўкі і іншы матэрыял для сваіх работ. Распытвае ў людзей сталага века пра іх мінуўшчыну і побыт, а потым веды ўвасабляе ў сваіх творах.

 Кожная Юрасёва праца можа стаць брэндам нарачанскага краю. А можа, яны ўжо ім і сталі, таму што выявы Юрасёвых скульптур даўно прыжыліся на сувенірных значках і каляндарыках аб Нарачы. Аздабляе курорты разьбой Юрась з пачатку 90-х год мінулага стагоддзя. За гэты час дзе толькі яго работы не з’явіліся: у царкве ў вёсцы Нарач і ў прыродным комплексе “Блакітныя азёры”, пры ўездзе ў Нацыянальны парк “Нарачанскі” і ў шматлікіх здраўніцах… Ды не толькі ў азёрным краі можна пабачыць творы майстра: у Бярэзінскім біясферным запаведніку, у сядзібах пад Мінскам, Санкт-Пецярбургам і Рыгай таксама знайшлося месца скульптурам з подпісам “зрабіў Юрась”.  Ды і прызнанне сярод творцаў займеў: скажам, стаў лаўрэатам у намінацыі “За лепшае майстэрства і мастацкі густ” на абласным конкурсе “Разьбы зачараванне”, які прайшоў у 2010 годзе ў Мядзеле. Юрась Камандзірчык у­дзел у конкурсе прымаў упершыню і адразу стаў лаўрэатам у намінацыі “За высокае майстэрства і мастацкі густ”. На зробленай ім лаўцы, аздобленай фігурамі баброў, лічылі за гонар пасядзець усе.

У красавiку 2012г. Юрась Камандзірчык стаў членам саюза майстроў народнай творчасці Рэспублікі Беларусь.

           фото 1фото 2

                   фото 3фото 4

                фото 5фото 6

           фото 7фото 8

             

Поиск

Государственная символика
 

___________________________________

Это важно!

zakon
shild

Здоровый город и село

zdoroviygorod

Первая помощь

XuoGHV-vIDI

Afisha v zas1

питание
респ акции

depositphotos 3406261-stock-photo-3d-flag-map-of-belarus

борд

sm full0

1426663688

Биометрические паспорта

f6e16faaa1915185a8f8efecb1032265

i (1)Мы родом из ГПК

 

Министерство образования РБ

Лента не найдена.

Новости на pravo.by

Лента не найдена.

Новости РИПО

Лента не найдена.
Free Joomla! templates by AgeThemes