У кожнага народа ёсць паэты, веліч і значэнне якіх узрастаюць ад пакалення да пакалення. У нас, беларусаў, –гэта Якуб Колас і Янка Купала.
3 лістапада 2022 года у бібліятэцы каледжа прайшла літаратурная гадзіна-паведамленне “Ад роднае зямлі, ад гоману бароў…збіраўся скарб” па творчасці Я. Коласа і Я. Купалы, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі.
У ходзе агляду навучэнцы даведаліся аб жыццядзейнасцi беларускіх песняроў, пазнаёміліся з іх творамі. Разам з настаўніцай беларускай літаратуры Таццянай Мікалаеўнай Кулік абмеркавалi некаторыя спрэчныя старонкi іх біяграфіі. Таццяна Мікалаеўна адказвала на пытанні, якія часта задаюць прадстаўнікі сучаснай моладзі: ці патрэбна вывучаць творчасць беларускіх знакамітых класікаў , ці актуальныя іх творы?
Імкліва бягуць гады ... але колькі б часу ні прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці Янка Купала і Якуб Колас – выбітныя пісьменнікі, без якіх немагчыма ўявіць беларускую літаратуру. Сёння памяць пра іх захоўваюць музеі, бібліятэкі, названыя ў іх гонар вуліцы, тэатры, інстытуты і плошчы.