Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням.
Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці.
У рамках Тыдня роднай мовы у бiблiятэцы для навучэнцаў гр. № 48 прайшло мерапрыемства “Ды вернецца народу продкаў мова”. У час мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй і культурай роднай мовы, дазналіся, што родная мова — генетычны код любой нацыі, які патрэбна любіць, шанаваць і берагчы.
Выстава літаратуры "Сэрцам роднага слова кранiся" праходзіць у рамках мерапрыемстваў па правядзенні Тыдня роднай мовы. На працягу тыдня з выставай можна пазнаёміцца ў чытальнай зале бібліятэкі.