9 чэрвеня 2022 года да 140-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы у Кобрынскай цэнтральнай раённай библиятэцы прайшла гадзіна літаратурнага партрэта “Звіні, спявай, Купалаўская ліра!”.
З цікавасцю навучэнцы Кобрынскаяга дзяржаўнага політэхнічнага каледжа пазнаёміліся з шляхам жыцця і творчасці Янкі Купалы, дакрануліся да залацінак і россыпаў яго твораў, адчулі асалоду роднага слова.
Напрыканцы мерапрыемства прайшла віктарына “Янка Купала. Жыццё і творчасць”.