Сапраўдная любоў да сваёй краіны немагчыма без любові да сваёй мовы. Кожны чалавек з дзяцінства пачынае гаварыць, думаць, разважаць на роднай яму мове.
Міжнародны дзень роднай мовы штогод выступае нагодай для таго, каб пазнаць нешта новае пра беларускую культуру і мову, паглядзець на сябе збоку, адкрыць сваю краіну іншай і ўбачыць у сваёй культуры сапраўдныя каштоўнасці. Галоўная мэта гэтых падзей – захаванне моўнай разнастайнасці ў свеце, папулярызацыя і вывучэнне роднай мовы.
У гэты дзень у бібліятэці была падрыхтавана кніжная выстава: “Жывая вада бацькоўскіх крыніц”. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.
Чытайце беларускую кнігу і памятайце, што сапраўднае свята — калі дзень роднай мовы — кожны дзень, а не раз на год!