2 красавіка 2021 года напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў інфармацыйна-сэрвісным цэнтры Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Дружба народаў - дружба літаратур».
Гасцямі свята сталі навучэнцы Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа.
Вядучыя распавялі гасцям аб гістарычных каранях Дня яднання, пазнаёмілі з творчасцю паэтаў Беларусі і Расіі, гісторыяй літаратурнага супрацоўніцтва двух народаў. Добрым дадаткам літаратурнай тэмы стаў відэаролік «Дзве Русі - дзве сястры».
Источник:http://krcls.by/index.php?option=com_content&view=article&id=4350:2021-04-01-11-08-28&catid=119:2011-11-21-06-16-08&Itemid=371