Сапраўдная любоў да сваёй краіны немагчыма без любові да сваёй мовы. Кожны чалавек з дзяцінства пачынае гаварыць, думаць, разважаць на роднай яму мове.
Міжнародны дзень роднай мовы штогод выступае нагодай для таго, каб пазнаць нешта новае пра беларускую культуру і мову, паглядзець на сябе збоку, адкрыць сваю краіну іншай і ўбачыць у сваёй культуры сапраўдныя каштоўнасці. Галоўная мэта гэтых падзей – захаванне моўнай разнастайнасці ў свеце, папулярызацыя і вывучэнне роднай мовы.
25 лютага 2021 года у бібліятэцi прайшла краязнаўчая гадзіна «Дала мне мацi гэту мову». Пад час мерапрыемства вучнi даведаліся пра гісторыю беларускай мовы, чыталі вершы беларускіх класікаў, прысвечаныя нашай мілагучнай, непаўторнай матчынай мове. Праграма мерапрыемства ўключала гутарку, прысвечаную роднай мове, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі. Цікава прайшлі займальныя конкурсы і віктарыны “Знаўцы беларускіх прыказак і прымавак”, “Куфэрак слоў”, “Назаві што гэта”, i інш.
Ля кніжнай паліцы “Жывая вада бацькоўскіх крыніц” вучнi змаглі пазнаёміцца з лепшымі творамі беларускай літаратуры – класікаў і мясцовых літаратараў.
Мерапрыемства суправаджалася беларускай музыкай і прэзентацыяй.