Пералік дакументаў,
якія прадстаўляюцца абітурыентамі ў прыёмную камісію
Для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі:
- заяву на імя дырэктара ўстановы адукацыі па ўстаноўленай форме;
- арыгіналы дакумента аб адукацыі (агульнай базавай адукацыі) і дадатку да яе;
- медыцынскую даведку аб стане здароўя па форме 1 здр/у-10, устаноўленай Міністэрствам аховы здароўя;
- дакументы, якія пацвярджаюць права паступаючага на льготы пры прыёме на навучанне;
- 6 фатаграфій памерам 3x4 см;
Паступаючы прад'яўляе дакумент, які сведчыць асобу (для непаўналетніх, якія не маюць такога дакумента, - пасведчанне аб нараджэнні).
У выпадку падачы дакументаў ад імя паступаючага яго прадстаўніком, які дзейнічае на падставе даверанасці, прадастаўляецца дакумент які сведчыць асобу прадстаўніка, копія дакумента, які сведчыць асобу паступаючага, і даверанасць, засведчаная натарыяльна або ўпаўнаважанай службовай асобай.
Для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі:
- заяву на імя дырэктара ўстановы адукацыі па ўстаноўленай форме;
- арыгіналы дакумента аб адукацыі і дадатку да яго;
- медыцынскую даведку аб стане здароўя па форме 1 здр/у-10, устаноўленай Міністэрствам аховы здароўя;
- фатаграфіі памерам 3х4 см - 6 штук;
- пашпарт (прад'яўляецца асабіста);
- дакументы, якія пацвярджаюць права паступаючага на льготы пры прыёме на навучанне;
Дакумент, які пацвярджае асобу, прад'яўляецца абітурыентам асабіста. У выпадку падачы дакументаў ад імя абітурыента яго законным прадстаўніком прад'яўляюцца дакументы, якія пацвярджаюць асобу і статус законнага прадстаўніка, і копія дакумента, які пацвярджае асобу абітурыента. У выпадку падачы дакументаў ад імя абітурыента яго прадстаўніком, які дзейнічае на падставе даверанасці, прад'яўляюцца дакумент, які сведчыць асобу прадстаўніка, копія дакумента, які сведчыць асобу абітурыента, і даверанасць, завераная натарыяльна або ўпаўнаважанай службовай асобай.