Навучэнцы iнтэрнату № 1 i № 2 сталi ўдзельнiкамi захапляльнага i вясёлага свята беларускага гумару.
У выкананнi навучэнцаў, выхавальнiкаў i бiблiатэкараў прагучалi як класiчныя сатырычныя байкi К. Крапiвы, Ул. Корбана, Э.Валасевiча, М. Скрыпкi, так i байкi больш маладых аўтараў Ул. Правасуда, М. Вяршынiна, А. Звонака.
Адна са старонак вечара «Усмешкi каля класнай дошкi», дзе прагучалi казусныя вытрымкi з сачыненняў i пераказаў навучэнцаў, выклiкала шчырыя ўсмешкi i прымусiла задумацца над дакладнасцю ўжывання слоў. Некалькi народных жартаў навучэнцы ўдала праiнсцэнiравалi.
Мерапрыемства расшырыла кругагляд навучэнцаў i падаравала станоўчыя эмоцыi.